СМА́ЛЕНКАЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,

геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Размешчаны за 500 м на ПнУ ад в. Смаленка Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Цёмна-шэры разгнейсаваны граніт з ружовымі жылкамі і крышталямі палявога шпату (таблічкі і авоіды ад 1 да 4 см). Даўж. 5,4 м, шыр. 1,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 12 м, аб’ём 14 м³, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад з Фенаскандыі.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 15, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)